Цели и задачи

Мэта і задачы на 2023/2024 навучальны год

МЭТА: павышэнне якасці адукацыі пасродкам рэалізацыі дыферэнцыраванага і індывідуальнага падыходу ў арганізацыі адукацыйнага працэсу.

ЗАДАЧЫ:

·       забяспечыць якасць адукацыі на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі праз:

удасканаленне работы па пытанню рэалізацыі дыферэнцыраванага і індывідуальнага падыходу ў арганізацыі адукацыйнага працэсу;

арганізацыю вучэбнай дзейнасці вучняў з улікам іх індывідуальных магчымасцяў, здольнасцяў;

удасканаленне кантрольна-ацэначнай і аналітычнай дзейнасці педагогаў;

аснашчэнне прадметна-развіваючага асяроддзя рознаўзроставай групы дашкольнай адукацыі, якое забяспечвае якасную рэалізацыю задач вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі;

·       фарміраваць грамадзянскасць, патрыятызм, духоўна-маральныя каштоўнасці, устойлівую матывацыю да здароўезберажэння праз удасканаленне сістэмы выхаваўчай работы, арганізацыю пазаўрочнай дзейнасці, удзел у дзіцячых і маладзёжных арганізацыях;

·       павышаць узровень прафесійных кампетэнцый педагогаў    праз

асобаснае развіццё, павышэнне кваліфікацыі, авалодванне новымі педагагічнымі ідэямі;

·       развіваць і ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, прадметна-развіваючае асяроддзе, ствараць бяспечныя ўмовы знаходжання ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі.